ПАРЫЖ. У Парыжы ўчора адбылiся ўрачыстасьцi з нагоды 40-годзьдзя “Елiсейскай дамовы”, якая заклала грунт сяброўскiм стасункам памiж Францыяй i Нямеччынай. Прэзыдэнт Францыi Жак Шырак i канцлер ФРГ Гэрхард Шродэр паведамiлi пра сумесную дэклярацыю ў пытаньнi будучынi Эўропы. Яны заявiлi пра намер сваiх краiнаў стаць прыкладам iнтэграцыi ў межах Эўрапейскага Зьвязу.
У Вэрсалі адбылася першая ў гiсторыi сумесная сэсiя парлямэнтаў дзьвюх краiнаў.