НЬЮ-ЁРК
Дарадца генеральнага сакратара ААН Маўрыс Стронг сказаў, што ўведзеныя Радай Бясьпекі санкцыі супраць КНДР будуць працягнутыя, каб стрымаць ядзерную праграму Паўночнай Карэі. Стронг заявіў гэта пасьля вяртаньня з перамоваў у Пхеньяне. Паводле Стронга, паўночнакарэйскія прадстаўнікі заявілі яму, што Рада Бясьпекі ААН ня мусіць абмяркоўваць гэтае пытаньне. Раней сёньня прадстаўнік Злучаных Штатаў Джон Болтан паведаміў, што рашэньне КНДР Карэі выйсьці з дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі будзе разглядацца на парадку дня Рады бясьпекі ААН. Паўночная Карэя заяўляе, што гэтае процістаяньне мусіць быць разьвязанае шляхам прамых перамоваў са Злучанымі Штатамі.