АМСТЭРДАМ
Сёньня ў Галяндыі прайшлі датэрміновыя парляманцкія выбары. Папярэднія апытаньні прадказваюць упартую барацьбу паміж кіроўнымі Храсьціянскімі дэмакратамі і апазыцыйнай Працоўнай партыі. Пераможцам, хутчэй за ўсё, давядзецца ствараць каааліцыю. Перамога партыі працы можа даць Нідэрляндам першага ў гісторыі гэтай краіны прэм’ер-міністра габрэйскага паходжаньня, мэра Амстэрдама Джоба Коэна.