Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:43 ]  Рэформа літоўскага войска


ВІЛЬНЯ Рэформа літоўскага войска мусіць быць пабудаваная на адыходзе ад прынцыпу тэрытарыяльнай абароны на карысьць прынцыпу калектыўнай абароны. Гэта зьвязана з запрашэньнем далучыцца да НАТО, якое Літва атрымала летась увосень. Міністар абароны краіны Лінкевічус падчас сваёй прамовы ў літоўскім парляманце заявіў, што цяпер нельга ствараць сілы, якія будуць абараняць толькі сваю тэрыторыю. НАТО патрабуе, каб Вільня стварыла меншыя, але больш эфэктыўныя і мабільныя адзінкі.
XS
SM
MD
LG