ПХЭНЬЯН. Намесьнiк мiнiстра замежных справаў Расеi Аляксандар Ласюкоў выказаў упэўненасьць, што крызыс вакол ядзернай праграмы КНДР можа быць разьвязаны мiрным шляхам. Ласюкоў заявiў пра гэта пасьля перамоваў з паўночнакарэйскiм лiдэрам Кiм Чэн Ірам. Учора ў Пэкiне намесьнiк дзяржсакратара ЗША Джон Болтан выказаў меркаваньне, што Кiтай, напэўна, не пярэчыць супраць таго, каб крызыс разглядаўся Радай Бясьпекi ААН.