Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:17 ]  ЗША не перакананыя абяцаньнямі Іраку


ВАШЫНГТОН Прадстаўнік Прэзыдэнта ЗША Джордж Буша заявіў, што Злучаныя Штаты не перакананыя абяцаньнямі ірацкага кіраўніцтва супрацоўнічаць з інспэктарамі ААН. Прэсавы сакратар Белага Дома Ары Флэйшнэр адзначыў, што ЗША цікавяць толькі дзеяньні Іраку, а не абяцаньні. У панядзелак, як паведаміў кіраўнік групы ваенных інспэктараў ААН Ганс Блікс, пасьля двух дзён перамоваў Ірак ды ААН падпісалі пагадненьне, якое складаецца з 10 пунктаў. Пагадненьне дазваляе дазваляе правядзеньне інтэрвію зь ірацкімі навукоўцамі, а таксама дае шырокія паўнамоцтвы інспэктарам ААН. Ганс Блікс заявіў, што інспэктары атрымалі доступ да ўсіх аб'ектаў.
XS
SM
MD
LG