СКОП’Е. Прэзыдэнт Македоніі Барыс Трайкоўскі афіцыйна зьвярнуўся да Эўрапэйскага Зьвязу з просьбай паслаць войска для міратворчай апэрацыі ў ягонай краіне. Паводле прадстаўніка македонскага прэзыдэнта, чакаецца, што аддзелы Эўразьвязу прыедуць у Македонію ў сакавіку. Яны заменяць там НАТАўскае войска, якое знаходзіцца ў краіне з 2001 году. 450 вайскоўцаў НАТА сочаць за выкананьнем мірнага пагадненьня паміж урадам Македоніі і альбанскімі паўстанцамі, якія дзейнічалі на поўначы краіны.