КАНБЭРА. У Аўстралii самыя моцныя за апошнiя паўстагодзьдзя лясныя пажары пашырылiся на прымесьцi сталiцы краiны Канбэры. Эвакуяваныя тысячы жыхароў. Зьнiшчана, паводле розных дадзеных, ад 50 да 100 дамоў. У горадзе абвешчанае надзвычайнае становiшча. Прычыны пажараў – амаль саракаградусная сьпякота i моцны вецер.