Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:36 ]  Парыж перакананы, што толькі Рада бясьпекі ААН можа даць дазвол на апэрацыю супраць Іраку


ПАРЫЖ. Французкi прэзыдэнт Жак Шырак заявiў сёньня, што толькi Рада Бясьпекi ААН можа даць дазвол на ваенную апэрацыю супраць Іраку на падставе справаздачы ваенных iнспэктараў ААН. Шырак падкрэсьлiў, што мiжнародным iнспэктарам у Іраку трэба даць час, неабходны дзеля завяршэньня працы. Гэтыя заявы прэзыдэнт Францыi зрабiў пасьля сустрэчы з кiраўнiком камiсii ААН у раззбраеньнi Іраку Гансам Блiксам. Учора iнспэктары знайшлi ў Іраку 11 боегаловак для хiмiчнай зброi, пра якiя няма ўзгадкi ў справаздачы Багдаду пра свае ваенныя праграмы. Сёньня ЗША назвалi гэтую знаходку вельмi сур’ёзнай.
XS
SM
MD
LG