Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:44 ]  Паўдзённая Карэя заклікае ЗША да дыялёгу з Паўночнай Карэяй


СЭВУЛ. Новаабраны прэзыдэнт Паўдзённай Карэі Ро Му Юн заклікаў Злучаныя Штаты пачаць дыялёг з Паўночнай Карэяй – каб пазьбегнуць вайны на Карэйскай паўвыспе. На думку паўдзённакарэйскага прэзыдэнта, які пачне выконваць свае абавязкі ў лютым, праблема ядзернай праграмы КНДР павінна быць разьвязаная дыпляматычным шляхам. Днямі Паўночная Карэя абвесьціла пра выхад з Дамовы пра нераспаўсюджаньне ядзернай зброі і ўзнаўленьне ядзерных распрацовак. ЗША прапанавалі ўзнавіць пастаўкі ў КНДР паліва і прадуктаў харчаваньня зь менай на адмову Пхэньяну ад ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG