Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:13 ]  Расея спрабуе папярэдзіць антыірацкую ваенную кампанію


БАГДАД. Прадстаўнік расейскага міністэрства замежных справаў Аляксандар Салтанаў прыехаў у Ірак, у спробе папярэдзіць антыірацкую ваенную кампанію. Салтанаў сказаў, што трэба ўжыць любы шанец, каб разьвязаць праблему мірным і дыпляматычным шляхам. Масква называе паездку Салтанава часткай “сталых кантактаў”, з мэтай гарантыі выкананьня пастановаў ААН. Учора ж кіраўнік расейскага зьнешнепалітычнага ведамства Ігар Іваноў сказаў дырэктару МАГАТЭ Мухамэду Аль-Барадэю, што аднабаковыя ваенныя дзеяньні супраць Багдаду будуць мець небясьпечныя наступствы для міру ў сьвеце. У Брусэлі прадстаўнікі НАТА заявілі, што ЗША афіцыйна папрасілі ў сваіх НАТАўскіх саюзьнікаў ваеннай дапамогі ў выпадку вайны. Дапамога ўлучае разгортваньне ракетаў з мэтай абароны сябра НАТА – Турэччыны, якая мае доўгую мяжу з Іракам. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд сказаў, што зварот да НАТА ня сьведчыць, што вайна супраць Багдаду непазьбежная.
XS
SM
MD
LG