Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:34 ]  Сэўл і Пхэньян могуць пачаць перамовы на ўзроўні міністраў


СЭУЛ. Паўдзённая i Паўночная Карэi дасягнулi дамоўленасьцi пра перамовы на ўзроўнi мiнiстраў у разьвязаньнi крызысу, якi ўзьнiк пасьля выхаду КНДР з Дамовы аб нераспаўсюджваньнi ядзернай зброi. Сустрэча заплянаваная на 21 - 24 студзеня. Тым часам, у Пэкiне памочнiк дзяржсакратара ЗША Джэймс Кэлi абмяркоўвае зь кiтайскiм кiраўнiцтвам шляхi мiрнага ўрэгуляваньня канфлiкту вакол ядзернай праграмы КНДР. Кiтай заклiкае ЗША сесьцi за стол перамоваў з Паўночнай Карэяй.
XS
SM
MD
LG