ПЭКІН. Сёньня старэйшы высланьнік Злучаных Штатаў распачаў перамовы з кітайскімі афіцыйнымі асобамі ў справе разьвязаньня паўночнакарэйскага ядзернага крызысу. Раней памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША Джэймс Кэлі заявіў, што ў выпадку разьвязаньня крызысу, Злучаныя Штаты маглі б дапамагчы Паўночнай Карэі вырашыць энэргэтычную і харчовую праблемы. Кітай пераканаў Злучаныя Штаты весьці пеерамовы з Паўночнай Карэяй і прапанаваў спрыяць гэтаму дыялёгу. Расея таксама зьбіраецца паслаць свайго дыплямата ў Пхэньян, каб дапамагчы разьвязаць крызыс.