Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:24 ]  Нямеччына i Францыя маюць аднолькавае бачаньне iрацкай праблемы


ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак заявіў, што ягоная краіна і Нямеччына маюць аднолькавы падыход і ідэнтычнае бачаньне ірацкай праблемы. Гэтую заяву Шырак зрабіў пасьля перамоваў з канцлерам Нямеччыны Герхардам Шрэдэрам, якія закончыліся ноччу. Шрэдэр сказаў, што Нямеччына мае цьвёрдую надзею дамагчыся выкананьня Іракам рэзалюцыі ААН пра раззбраеньне. Канцлер падкрэсьліў, што ягоная краіна “ні ў якім разе ня возьме ўдзелу ў ваеннай агрэсіі” супраць Іраку.
XS
SM
MD
LG