Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:37 ]  У Манчэстэры адзiн палiцыянт загiнуў i чацьвёра параненыя


ЛЁНДАН. У брытанскім месьце Манчэстэр, у часе арышту падазроных на тэрарызам, адзін паліцыянт забіты і чацьвёра параненыя. Паводле паліцыі, выглядае, што прынамсі адзін з падазроных атакаваў паліцыянтаў пры дапамозе вялікага нажа. Усе трое затрыманых – выхадцы з Паўночнай Афрыкі. Апэрацыя праводзілася ў межах сьледства, распачатага пасьля таго, як у аднэй з лёнданскіх кватэраў была знойдзеная сьмяртэльная атрута – рыцын. Чатыры асобы, зьвінавачаныя ў вытворчасьці рыцыну прызначанага для тэрактаў – арыштаваныя. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр ухваліў своечасовыя дзеяньні паліцыі.
XS
SM
MD
LG