Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:32 ]  Сёньня ў Чэхii першы тур прэзыдэнцкiх выбараў


ПРАГА. Сёньня ў Чэхіі пройдзе першы тур прэзыдэнцкіх выбараў. Паўнамоцтвы цяперашняга прэзыдэнта 66-гадовага былога дысыдэнта Вацлава Гавэла сканчаюцца 2 лютага ў сувязі з максымальным двухразавым тэрмінам на гэтай пасадзе. На крэсла кіраўніка краіны прэтэндуюць чатыры кандыдаты: былы міністар юстыцыі Яраслаў Бурэш ад сацыял-дэмакратаў, былы прэм’ер-міністар Вацлаў Клаўс ад Грамадзянскай дэмакратычнай партыі, спікер верхняй палаты парляманту Пэтэр Пітгарт, якога вылучылі хрысьціянскія дэмакраты і прадстаўнік камуністаў Міраслаў Кржыжанецкі. Паводле прагнозаў, імя новага прэзыдэнта стане вядомым пасьля другога, ці трэйцяга туру галасаваньня. Нагадаю, што прэзыдэнт Чэскай рэспублікі абіраецца парлямантам.
XS
SM
MD
LG