Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:53 ]  АБСЭ хоча вярнуцца ў Чачэнію


ВЕНА. Новы старшыня Арганізацыі Бясьпекі і Супрацоўнітцва ў Эўропе, міністр замежных справаў Галяндыі Шэффэр выказаў спадзяваньне, што місіія АБСЭ вернецца ў Чачню. У хуткім часе ён зьбіраецца наведаць Маскву, і абмеркаваць гэтае пытаньне з міністрам замежных справаў Расеі Івановам. Мандат місіі закончыўся 31 сьнежня, і Расея кажа, што ня бачыць сэнсу ейнага аднаўленьня. Заканчэньне мандату віталі таксама чачэнскія сэратысты, якія лічаць, што прысутнасьць місіі АБСЭ толькі ўмацоўвае легітымнасьць расейскай акупацыі Чачні.
XS
SM
MD
LG