КАБУЛ. Афганістан далучыўся да сыстэмы Міжнароднага Крымінальнага Суду. Памочнік афганскага прэзыдэнта Саед Фазл Акбар паведаміў, што сёньня ўрад падпісаў адпаведнае пагадненьне. Міжнародны суд быў усталяваны летась з мэтай асуджэньня выпадкаў генацыду, ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасьці. Некаторыя палявыя афганскія камандзіры абвінавачваюцца ў масавых забойствах, што адбываліся цягам апошніх 20 гадоў. Злучаныя Штаты, якія маюць у Афганістане 8 тысячаў сваіх вайскоўцаў, не падпісалі пагадненьня з Міжнародным судом і адмаўляюцца выдаваць яму сваіх грамадзянаў.