Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:34 ]  Прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі ськіраваўся зь візытам у ЗША


(Варшава) Прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі накіраваўся сёньня з двухдзённым візытам у Злучаныя Штаты Амэрыкі. У аўторак Квасьнеўскі мае сустрэцца ў Белым Доме з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. На парадку дня сустрэчы абмеркаваньне тэмаў барацьбы з тэрарызмам, сытуацыя ў Іраку і двухбаковыя адносіны. Польшча падтрымлівае рашэньне ЗША атакаваць Ірак, калі выявіцца, што ён хавае зброю масавага зьнішчэньня. Чакаецца, што бакі абмяркуюць таксама дэталі рашэньня Варшавы набыць 48 амэрыканкскіх зьнішчальнікаў Ф-16
XS
SM
MD
LG