Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:19 ]  Ваенныя інспэктары ў Іраку актывізавалі сваю працу


(Багдад) Экспэрты ваеннай інспэкцыі ААН і Міжнароднай агэнцыі атамнай энэргіі праверылі сёньня ў Іраку прынамсі восем аб’ектаў. Экспэрты ў галіне біялягічнай зброі наведалі тры аб’екты ў Багдадзе і ў навакольлях сталіцы. Адмыслоўцы ў галіне хімічнай зброі наведалі завод плястмасавых вырабаў у прымесьці Багдаду. Асноўная частка інспэктараў, якія займаюцца ракетнай зброяй, выехала на поўдзень краіны, у партовы горад Басра, астатнія інспэктавалі аб’екты, якія належаць Камітэту ваеннай прамысловасьці Іраку, у 50 клілямэтрах ад сталіцы. Зьмяшаная камісія наведала прадпрыемства каля гораду Масул. ЗША заяўляюць, што Ірак валодае зброяй масавага зьнішчэньня ды пагражаюць Багдаду вайной у выпадку невыкананьня рэзалюцыі рады бясьпекі ААН у справе раззбраеньня. Учора ў раён Пярсіцкай Затокі былі накіраваныя дадаткова 27 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў
XS
SM
MD
LG