Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:51 ]  Прэмьер-міністар Японіі за інтэграцыю КНДР у міжнародную супольнасьць


(Хабараўск) Прэмьер-міністар Японіі Юніхіра Кайдзумі заявіў, што ізаляцыя КНДР не на карысьць Ціхаaкіянскаму рэгіёну і заклікаў да інтэграцыі Паўночнай Карэі ў міжнародную супольнасьць. Кайдзумі заявіў гэта ў завяршэньне свайго чатырохдзённага візыту ў Расею. Падсумоўваючы вынікі сваёй сустрэчы з расейскім прэзыдэнтам Пуціным, японскі прэмьер сказаў, што Расея ды Японія прыйшлі да высновы, што Пхэньян павінен зразумець – мірнае вырашэньне ядзернай праблемы пайшло б яму на карысць. Паўночная Карэя ў птяніцу заявіла аб сваім выхадзе з Дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі з тым, каб прымусіць ЗША перагледзець сваё рашэньне спыніць пастаўкі паліва для АЭС у КНДР
XS
SM
MD
LG