Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:23 ]  Сьвет асуджае выхад КНДР з Дамовы аб нераспаўсюджаньнi ядзернай зброi


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты, Кiтай, Паўдзённая Карэя, Расея, Эўрапейскi Зьвяз i iншыя краiны сьвету выказваюць глыбокую занепакоенасьць у зьвязку з рашэньнем КНДР выйсьцi з дамовы аб нераспаўсюджаньнi ядзернай зброi. Дзяржсакратар ЗША Колiн Паўэл заявiў, што Пхэньян кiдае выклiк усясьветнай супольнасьцi. Паўночная Карэя абвiнавацiла ЗША ў падрыхтоўцы вайны на Карэйскай паўвыспе i папярэдзiла, што вынiкам можа стацца Трэцяя ўсясьветная вайна. Разам з тым, прадстаўнiк КНДР у ААН заявiў, што ягоная краiна гатовая распачаць “мiрныя перамовы” з Амэрыкай дзеля разьвязаньня крызысу. ЗША гатовыя на аднаўленьне перамоваў толькi ў выпадку адмовы КНДР ад ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG