МАСКВА. Расея паведаміла, што прапанавала Злучаным Штатам падпісаць новую дамову пра супрацьракетную абарону. Прадстаўнік расейскага МЗС Аляксандар Якавенка выказаў спадзеў, што ЗША пагодзяцца з праектам новага палітычнага пагадненьня. Якавенка не падаў дэталяў гэтай прапановы Масквы.
Учора Расея заклікала Эстонію, Латвію й Літву ратыфікаваць дамову пра звычайныя ўзброеныя сілы ў Эўропе перад тым, як яны далучацца да НАТО.