Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:55 ]  Прычына катастрофы турэцкага самалёту -- кепскае надвор'е


ДЫЯРБАКІР, Турэччына. Сваякі 75 чалавек, якія загінулі ўчора ў катастрофе самалёту “Турэцкіх авіялініяў”, пачалі сёньня апазнаваць парэшткі ахвяраў. Турэцкія ўлады пакуль перадалі ім 30 целаў. Тыя 5 чалавек, якія выжылі ў гэтай авіякатастрофе, знаходзяцца зараз у шпіталях. Афіцыйныя прадстаўнікі паведамілі, што загінулi 4 брытанцы й што на борце самалёту быў 1 грамадзянін ЗША, лёс якога пакуль невядомы. Турэцкі прэм’ер-міністар Абдула Гуль назваў прычынай катастрофы кепскае надвор’е. Сёньня ж на поўдні Турэччыны сутыкнуліся ў тумане два турэцкія вайсковыя самалёты. Усе 4 лётчыкі, якія ў іх знаходзіліся, загінулі.
XS
SM
MD
LG