СТАМБУЛ. На паўдзённым усходзе Турэччыны разьбiўся пасажэрскi авiяляйнэр, на борце якога знаходзiлiся 76 чалавек. Катастрофа адбылася ў сераду ўвечары пры пасадцы на лётнiшчы гораду Дыярбакыр. Турэцкая тэлевiзiя паведамляе пра чатырох ацалелых. Авiяляйнэр ляцеў са Стамбулу. Прычыны катастрофы пакуль не вядомыя.