БЯЛГРАД. Былы прэзыдэнт Сэрбii Мiлан Мiлуцiнавiч неўзабаве будзе адказваць перад Мiжнародным трубуналам у ваенных злачынствах. Паводле намесьнiка мiнiстра юстыцыi югаславii Нябойшы Шаркiча, Мiлуцiнавiч вырашыў дабраахвотна здацца трыбуналу i ў дадзены момант вядзе перамовы пра ўмовы здачы. Прадстаўнiкi трыбуналу пакуль не пацьвердзiлi гэтай iнфармацыi. Мiлуцiнавiч абвiнавачваецца ў далучанасьцi да злачынстваў югаслаўскiх войскаў супраць альбанцаў Косава ў часе вайны ў 1999 годзе.