ВАШЫНГТОН. Кангрэс ЗША сёньня распачынае абмяркоўваць пакет прапановаў прэзыдэнта Джорджа Буша ва ўздыме эканомiкi. Прапановы накiраваныя на забесьпячэньне росту iнвэстыцыяў i стварэньне працоўных месцаў. У прыватнасьцi, яны прадугледжваюць скарачэньне падаткаў i дзяржаўных выдаткаў цягам 10 гадоў на 600 мiльярдаў даляраў.