Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:18 ]  Лёндан прапануе ўзмацнiць законы супраць пашырэньня зброi масавага зьнiшчэньня


ЛЁНДАН. Мiнiстар замежных справаў Вялiкай Брытанii Джэк Стро заявiў, што пашырэньне ядзернай, хiмiчнай i бiялягiчнай зброi ўяўляе вялiкую пагрозу сьвету. Выступаючы сёньня ў Лёндане перад амбасадарамi замежных краiнаў, Стро падкрэсьлiў неабходнасьць зрабiць болей жорсткiмi мiжнародныя законы, якiя забараняюць пашырэньне зброi масавага зьнiшчэньня. Мiнiстар гаварыў пра гэта ў кантэксьце сытуацыi вакол Іраку i Паўночнай Карэi.
XS
SM
MD
LG