Франкфурт. У аэрапорце Франкфурту быў ўгнаны лёккі самалёт Сэсна , які пачаў лётаць над горадам. Усе рэйсы былі адкладзеныя. Пазьней самалёт сеў у аэрапорце. Чалавек, які здзейсьніў угнаньне, - яго імя Франц Стэфан – запатрабаваў магчымасьці пагутарыць з братам амэрыканскай астранаўткі Джудзіт Рэзнік, якая загінула ў катастрофе касьмічнага карабля Чэлленджэр у 86 годзе. Пасьля тэлефоннай размовы зь ім Франц Стэфан пасадзіў самалёт.