МАСКВА. У Маскве прадстаўнiкi Расеi i Паўдзённай Карэi абмяркоўваюць сёньня шляхi ўрэгуляваньня крызысу вакол ядзернай праграмы КНДР. Намесьнiк мiнiстра замежных справаў Паўдзённай Карэi Кiм Хан Гюн мае перамовы зь кiраўнiцтвам расейскага МЗС. Галоўная мэта паўдзённакарэйскага дыплямата – папрасiць урад Расеi выкарыстаць свой уплыў на Пхэньян дзеля прагрэсу ў перамоўным працэсе. Намесьнiк кiраўнiка расейскага зьнешнепалiтычнага ведамства Аляксандар Ласюкоў заявiў, што ўсе бакi, уключна з КНДР i ЗША, павiнны iмкнуцца да вырашэньня праблемы канструктыўным шляхам, “без пагрозаў i санкцыяў”.