МАДРЫД. У горадзе Сан-Сэбасьцян на поўначы Гiшпанii ў суботу адбылася дэманстрацыя з патрабаваньнем амнiстыi сябрам арганiзацыi баскаў-сэпаратыстаў ЭТА. У акцыi, якая адбылася спакойна, бралi ўдзел 10 тысячаў чалавек. Два тыднi таму ЭТА даслала ў заходнiя амбасады ў Мадрыдзе лiсты з папярэджаньнем пра небясьпеку, якая пагражае турыстам у Гiшпанii. Групоўка абвесьцiла курортныя гарады "зонаю ваенных дзеяньняў".