БІШКЕК: Рэдактар кыргіскай, апазыцыйнай газэты “ Мая сталіца” Аляксандар Клім лічыць, што сам прэзыдэнт Аскар Акаеў стаіць за судовымі абвінавачаньнямі накіраванымі на закрыцьцё газэты. З зыскамі супраць газэты выступілі: прэм’ер, міністр унутраных справаў, урадавыя чыноўнікі, дэпутаты і бізнэсоўцы. Яны патрабуюць ад газэты кампенсацыі нібыта за паклёп ад тысячы да 65 тысячаў даляраў. Газэта “ Мая сталіца” пасьлядоўна абвінавачвае ўрад Акаева ў карупцыі.