Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:50 ]  Пакістан не пагаджаецца на парушэньне сіламі ЗША сваёй тэрыторыі


ІСЛЯМАБАД: Міністр замежных справаў Пакістану Касуры адкінуў цьверджаньне ЗША, што амэрыканскія сілы маюць права парушаць тэрыторыю ягонай краіны ў пошуках аль-кайдаўцаў або талібаў. У мінулыя выхадныя амэрыканскі самалёт скінуў бомбу у памежным раёне Пакістану пасьля таго, як пакістанскі памежнік параніў амэрыканскага вайскоўца. ЗША настойваюць на тым, што Іслямабад пагадзіўся на гэта. Тым ня менш пакістанскі МЗС адзначыў, што Іслямабад і надалей будзе супрацоўнічаць з ЗША ў барацьбе з рэшткамі АЛЬ-Кайды і талібаў.
XS
SM
MD
LG