Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:25 ]  Прэзыдэнт Кіпру вырашыў балятавацца на 3-ці тэрмін


НІКАСІЯ. Прэзыдэнт грэцкай часткі Кіпру Глафкас Клярыдыс сёньня заявіў, што будзе балятавацца на трэці прэзыдэнцкі тэрмін, каб працягнуць перамовы пра узьяднаньне выспы. Клярыдыс, чые паўнамоцтвы скончацца 28 лютага, заявіў, што часу да канца ягонага прэзыдэнцтва засталося так мала, што ён сумняецца ў магчымасьці скончыць за гэты тэрмін перамовы пра узьяднаньне Кіпру. Выспа была падзеленая ў 1974 годзе на турэцкую поўнач і грэцкі поўдзень. Клярыдыс заявіў, што ў выпадку яго пераабраньня ён будзе прэзыдэнтам толькі 16 месяцаў – да моманту далучэньня Кіпру да Эўрапейскага Зьвязу ў траўні 2004 году.Ён таксама заявіў, што дзеля таго, каб сканцэнтравацца на праблеме узьяднаньня, ён ня будзе весьці перадвыбарчую кампанію.
XS
SM
MD
LG