ВАРШАВА. З Кракава на афганска-пакістанскую мяжу выехаў канвой Польскай мэдычнай місыі з абсталяваньнем для чатырох радзільных дамоў у Пакістане і Афганістане. Вартасьць усяго праекту блізу 250 тысячаў даляраў. Два польскія лекары, якія прыехалі на мяжу яшчэ ў нядзелю, цягам трох месяцаў будуць інструктаваць афганскіх і пакістанскіх лекараў. Паведамляецца, што ва ўцякацкіх лягярох на афганска-пакістанскай мяжы 90% родаў праходзяць без мэдычнага ўдзелу, а сьмяротнасьць народжаных складае 264 чалавекі на кожную тысячу. Палова ўсіх цяжарнасьцяў і родаў мае цяжкія наступствы.