Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:18 ]  Ізраільскія і палестынскія праваабаронцы крытыкуюць Ізраіль


ЕРУСАЛІМ. Дзьве праваабарончыя групы – ізраільская і палестынская – моцна скрытыкавалі Ізраіль за празьмерную практыку “адміністратыўных затрыманьняў” палестынцаў. Ізраільская група Б’Тсэлем запатрабавала неадкладна вызваліць больш тысячы палестынцаў, якія, паводле ейных дадзеных, знаходзяцца пад вартай без суду і абвінавачаньняў. Палестынскае Таварыства абароны правоў чалавека і навакольнага асяродзьдзя заявіла, што адміністратыўныя затрыманьні супярэчаць міжнародным стандартам.
XS
SM
MD
LG