ТЭГЭРАН: Сёньня ў Хузэстане, паўднёвай правінцыі Ірану зарэгістравана землятрус сілай амаль у 5 балаў на шкале Рыхтэра. Паводле іранскага агенцтва навінаў, эпіцэнтрум землятрусу выпаў на вёскі недалёка ад гораду Ізэх. Пра ахвяры і матэрыяльныя шкоды пакуль не паведамляецца.