Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:20 ]  Індыя і Пакістан абмяняліся інфармацыяй пра свае ядзерныя аб'екты


ІСЛЯМАБАД: Пакістан і Індыя абмяняліся сёньня падрабязнай інфармацыяй пра свае ядзерныя аб’екты. Прадстаўнік пакістанскага МЗС-у Камран Ніяз паведаміў, што бакі не ўтойваюць дакладнае месцазнаходжаньне сваіх стратэгічных аб’ектаў. Індыя і Пакістан абменьваюцца такой інфармацыяй з 1 студзеня 1992 году, калі абедзьве краіны падпісалі пагадненьне, у якім яны абяцалі таксама ніколі не атакаваць ядзерных аб’ектаў адзін аднаго.
XS
SM
MD
LG