БЕЛГРАД. Старшыня сэрбскага парляманту Наташа Мічыч сёньня заняла пасаду прэзыдэнта краіны. Яна будзе кіраваць дзяржавай да выбараў новага прэзыдэнта. Зараз у Сэрбіі ідзе працэс, у выніку якога былы прэзыдэнт краіны Мілан Мілуцінавіч можа быць выдадзены ў Гаагу. Там міжнародны трыбунал абвінавачвае яго ў злачынствах супраць чалавечнасьці.