Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:48 ]  Колін Паўэл лічыць праблему Паўночнай Карэі меньш актуальнай, чым праблему Іраку


ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сёньня заявіў, што пытаньне Паўночнай Карэі зьяўляецца меньш актуальным, чым пытаньне Іраку. Паўэл падкрэсьліў, што Злучаныя Штаты супрацоўнічаюць зь іншымі краінамі, каб прымусіць Пхэньян адступіць ад свайго рашэньня аднавіць ядзерную праграму.Іншы прадстаўнік Дзярждэпартаманту Філіп Рыкер паабяцаў Пхэньяну міжнародную дапамогу, калі ядзерная праграма КНДР будзе спыненая. Рыкер адзначыў, што Злучаныя Штаты імкнуцца вырашыць пытаньне мірнымі сродкамі.
XS
SM
MD
LG