СЭУЛ. Інспэктары Мiжнароднай агенцыi ў атамнай энэргii пакiнуць Паўночную Карэю да 31 сьнежня, -- паведамiла ў суботу прадстаўнiк МАГАТЭ Мэлiса Флемiнг. Некалькi дзён таму паўночнакарэйскiя ўлады заявiлi, што iнспэктары будуць высланыя з краiны. Паводле Флемiнг, КНДР працягвае падрыхтоўку да аднаўленьня ядзернай праграмы. Колькасьць радыёактыўных стрыжняў, дастаўленых на ядзерны рэактар у Ёнбоне, узрасла да дзьвюх тысячаў. Мiнiстэрства абароны Паўдзённай Карэi заявiла, што ў выпадку канфлiкту з КНДР неабходна будзе перакiнуць на Карэйскую паўвыспу дадаткова 690 тысячаў амэрыканскiх вайскоўцаў.