БЭТЛЕЕМ. Сотнi людзей мiнулай начы сабралiся на калядную iмшу ў Храме нараджэньня Хрыстовага ў Бэтлееме. Кiраўнiк рымскай каталiцкай царквы ў Сьвятой зямлi патрыярх Мiшэль Сааба ў часе набажэнства заклiкаў Ізраiль зрабiць крокi, каб пакласьцi канец блiзкаўсходняму канфлiкту. Ізраiльскiя войскi на час сьвяткаваньня Божага нараджэньня былi адведзеныя па-за межы Бэтлеему, але палестынскi лiдэр Ясiр Арафат быў пазбаўлены магчымасьцi ўдзельнiчаць ва ўрачыстасьцi.