Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:43 ]  ЗША занепакоеныя канфлiктам з КНДР


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты неўзабаве накiруюць свайго прадстаўнiка ў Паўдзённую Карэю дзеля абмеркаваньня канфлiкту з КНДР. Пхэньян ужо распачаў працы ў аднаўленьнi ядзернага рэактару ў Ёнбоне. Экспэрты ААН лiчаць, што, каб ён запрацаваў, запатрабуюцца месяц альбо два. На думку амэрыканскiх адмыслоўцаў, Паўночная Карэя мае магчымасьць вырабляць да 50 атамных бомбаў штогод. Мiнiстар абароны КНДР Кiм Ір Хон папярэдзiў, што ў выпадку ваеннага канфлiкту любы агрэсар будзе бязьлiтасна пакараны.
XS
SM
MD
LG