Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:53 ]  Колькасьць ахвяраў авіякатастрофы ў Іране дасягнула 50 чалавек


ТЭГЭРАН. 50 чалавек, паводле апошнiх дадзеных, загiнулi ў вынiку катастрофы ўкраiнскага самалёту Ан-140, якi разьбiўся ўчора ўвечары ў Іране. На месцы катастрофы працуюць ратаўнiкi. Знойдзеныя целы 25 загiблых. Бальшыня пасажэраў – грамадзяне Ўкраiны, авiяiнжынэры i навукоўцы, якiя ляцелi з Харкаву на выпрабаваньнi новага ўкраiнска-iранскага пасажэрскага самалёту. Прычыны катастрофы пакуль невядомыя. Ёсьць сьведкi, што самалёт урэзаўся ў горны схiл.
XS
SM
MD
LG