Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:15 ]  Экспэрты МАГАТЭ пачалi прыватна апытваць iракцаў


БАГДАД. У Іраку – 24-ы дзень пошукаў зброi масавага зьнiшчэньня -- экспэрты ААН наведалi тры iрацкiх аб’екты. Сёньня ж кiраўнiк Мiжнароднай агенцыi ў атамнай энэргii Махамэд Эль-Барадэй паведамiў, што экспэрты МАГАТЭ пачалi прыватна апытваць людзей, якiя могуць мець важную iнфармацыю пра зброю масавага зьнiшчэньня. Паводле Эль-Барадэя, зараз вельмi важна забясьпечыць бясьпеку тых, хто згодны размаўляць з экспэртамi. Вядзецца падрыхтоўка да вывазу зь Іраку такiх людзей i iхных сем’яў.
XS
SM
MD
LG