ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты i iх саюзьнiкi абмяркоўваюць захады ў адказ на рашэньне Пхэньяну аднавiць распрацоўку ядзернай праграмы, уключна з вытворчасьцю збройнага плютонiю. Дзяржаўны сакратар ЗША Колiн Паўэл мае кансультацыi з Кiтаем, Паўдзённай Карэяй, Расеяй i Японiяй. Сытуацыю вакол КНДР сёньня абмеркавалi прэзыдэнты Паўдзённай Карэi – былы i толькi што абраны.