ПАДГОРЫЦА. Учорашнiя выбары прэзыдэнта Чарнагорыi прызнаныя несапраўднымi, паколькi яўка выбарцаў не дасягнула 50 адсоткаў. Паўторныя выбары адбудуцца ў студзенi. Бальшыню галасоў атрымаў былы прэм'ер-мiнiстар Фiлiп Вуянавiч -- прыхiльнiк Мiла Джуканавiча. Вуянавiч будзе выконваць абавязкi прэзыдэнта аж да паўторных выбараў. Вуянавiч, як i Джуканавiч, дамагаецца выхаду Чарнагорыi зь Югаслаўскай Фэдэрацыi пасьля завяршэньня трохгадовага пераходнага пэрыяду.