Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:16 ]  Беларуская афіцыйная дэлегацыя сустрэлася ў нядзелю з прэзыдэнтам Іраку Садамам Хусэйнам


БАГДАД. Беларуская афіцыйная дэлегацыя сустрэлася ў нядзелю з прэзыдэнтам Іраку Садамам Хусэйнам. Хусэйн заявіў намесьніку кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Мікалаю Іванчанку, што міжнародная супольнасьць робіць замала, каб спыніць амэрыканскую агрэсію супраць Іраку ды абвінавачваньні ў валоданьні зброяй масавага зьнішчэньня. “Мы ўжо казалі сьвету, што мы не вырабляем гэтыя віды зброі, але, як падаецца, сьвет адсутнічае або знаходзіцца ў слабай пазыцыі”, -- заявіў Садам спадару Іванчанку. Прэзыдэнт Іраку таксама сказаў беларускай дэлегацыі, што Ірак наважаны абараняць сябе ад любой амэрыканскай атакі. “З павагі да сьвету, які казаў нам дазволіць інспэктарам вярнуцца ў Ірак, мы прынялі рэзалюцыю 1441, нягледзячы на яе дрэнную прыроду”, -- зазначыў Садам Хусэйн і дадаў: “Інспэктары цяпер правялі 23 дні ў Іраку й пачалі з тых месцаў, дзе, як сьцьвярджалі Злучаныя Штаты й Брытанія, Ірак вырабляў зброю масавага зьнішчэньня”. Паводле Садама Хусэйна, цяпер Вашынгтону трэба сказаць: “Хопіць”.
XS
SM
MD
LG