СЭЎЛ. Паўднёвая Карэя сёньня заклікала Паўночную Карэю вярнуць назіральнае абсталяваньне ААН на адзін зь ядзерных рэактараў. Пхэньнян раней пацьвердзіў інфармацыю МАГАТЭ аб тым, што кіраўніцтвам краіны было дадзенае распараджэньне дэмантаваць абсталяваньне і разьбіць маніторы на адным з рэактараў, што быў прыпынены восем гадоў таму. Міністар замежных справаў Паўднёвай Карэі назваў крок Пхэньяну абсалютна няпрыймальным.