ПАДГОРЫЦА. У рэспубліцы Чарнагорыя сёньня адбываюцца прэзыдэнцкія выбары. Зарэгістравана 11 кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта краіны. Апытаньні грамадзкай думкі ўказваюць на магчымую перамогу былога прэм’ер-міністра краіны Філіпа Вуянавіча. Прадстаўнікі апазыцыі заклікалі да байкоту выбараў.